You are viewing [info]luckycoin's journal


Promised to start a new life from Monday. Well, well, I never imagined that the changes would be so drastical.Never say never, right?
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Трэба яшчэ трошачкі пачакаць, і можна будзе ганяць на працу на веласіпедзе.Трэба толкі гэты веласіпед набыць... Але ж гэта такія дробязі... А як прэемна будзе праз возера - ды на веласіпезде!!!
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Раніца падказала

  • Jan. 29th, 2008 at 9:46 AM

мяне часам здзіўляюць некаторыя людзі...

сяджу тут, нават не магу працаваць над перакладам пра цыркулярную пілу...

кава - гэта добра....


Таня сёння - дурная ці не спаць хоча
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

She wanted to talk to Allah...

  • Jan. 27th, 2008 at 1:32 PM

Некалькі дзен таму прыходзіць да нас ў Цэнтр адзін спадар з Дубая. Сядзіць сабе у нэце, я займаюся сваёй працай. Раптам званіць ў спадара мабільнік, і праз колькі імгненняў ён глядзіць на мяне і кажа: "Міс! Міс!" Разумею, трэба дапамагаць, не разумее нешта спадар з Дубая. Падыходжу. Прыціскаю мабільнік да вуха. "Слухаю!"
-Алё! Гэта Ала? Вы павінны былі прынесці мне касметыку.
Слухаю яшчэ, потым тлумачу, што яна памылілася. Размова скончана.
Спадар здзіўлена на мяне глядзіць. Пытае: "А хто гэта быў?"
"It was somebody who wanted to talk to Alla!"
Гляджу на спадара і бачу, як ягоныя вочя павялічваюцца ў памеры...
Oh, Alla, it is a common local name. Sorry, I did not mean Allah.

  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

ну ніяк

  • Jan. 24th, 2008 at 7:13 PM

Хварэем разам! Мой каханы таксама захварэў, і пачалося: вось табе курыны булён, вось табе лекі, вось табе яблычак... ш ведаеце што? нават прыемна. і зусім не стамляе.
Зараз скончу працаваць, зачыню офіс ды паеду да хворага. Хворая да хворага...

Але спачатку паеду у яшчэ адно месца. Бо сёння 24 студзеня, каб яго...
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Вось як!!!

  • Jan. 23rd, 2008 at 7:05 PM

Сёння раніцай я матлялася па паверхах адной са шматлікіх Мінскіх паліклінік са здымкам сваей галавы і пужала бабулек. Адна з бабулек (яна ж ЛОР-урач) не спужалася, але й нічога разумнага мне не сказала. Кроплі прапісала...
І якая ад тых кропель карысць!?? Калі здаецца, што вочы нехта спрабуе лыжкай дастаць, а кожны крок у галаве адбіваецца: грук-грук. "Вось табе, Таццянка! Будзеш ведаць, як на нагах хварэць"...
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Калі ты хворы...

  • Jan. 22nd, 2008 at 8:34 AM

Калі ты хворы, то не вельмі прыемна працаваць.А працаваць трэба. Увогуле, не вельмі гэта прыемна -хварэць. А калі да таго ж ты хварэеш ужо шосты дзень, і разумееш, што хуткага выратавання ад шаленай хваробы ня будзе. Не вельмі прыемна, так ці не?

Але ж прыемна тое, што сяброўка з далекай краіны прыехала. Хоць і паезде хутка, але пакуль што яшчэ тут, і есть магчымасць пагутарыць трохі. Але непрыемна тое, што яна тут ужо амаль што нядзелю, а бачыліся 2 разы, і то неяк не так, як ты жадала. Ці гэта адлегласць і час... Ці мы проста розныя людзі, якія увесь час крочылі побач, а потым шляхі разыйшліся, і вось ужо нямя адзінай мэты... Няма цяжкасцей, якія трэба пераадольваць разам...Няма нейкага адчуцця спаборніцтва - а мы з маёй сяброўкай вельмі ж ужо добрыя ваякі.
  • 2 comments
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link

Чамусьці

  • Jan. 10th, 2008 at 9:51 AM

Чамусьці не хапае мне зараз
Грымот... ды дрымоткага шуму дажджу.
За шыбамі б'ецца хмара -
Яе пах я адчуці хачу.

Хай грымне штось з неба -
Хутка, моцна!
Дажджы ды маланкі патрэбны
Ня сонца.

Калі ўсе на сэрцы спакойна
Не трэ' прамянёў ды блакітаў
Бо хочацца марыць ціхутка
Аб лужынных шкляных адбітках

Дзе як на далоні, уяўляеш,
Мае спяць і сэрца, і думкі
Ты бачыш мяне, адчуваеш...
а возьмеш - пальюся праз рукі.
  • Leave a comment
  • Add to Memories
  • Share
  • Link